У Белгарадскай вобласці Расіі ўпаў вайсковы Іл-76. Загінулі 74 чалавекі. Магчыма, гэта былі палонныя ўкраінцы

Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 упаў у Карачанскім раёне Белгарадскай вобласці. На борце былі 74 чалавекі, усе яны загінулі. Украінскія СМІ са спасылкаю на крыніцы ў Сілах абароны заявілі, што самалёт быў збіты УСУ. Мінабароны Расіі сцвярджае, што на борце былі 65 украінскіх палонных. 

24.01.2024 / 12:01

Момант падзення самалёта трапіў на відэа.

Мінабароны Расіі сцвярджае, што на борце Іл-76 былі 65 палонных УСУ, якіх перавозілі для абмену, а таксама 6 членаў экіпажу і 3 суправаджаючыя. Агулам 74 чалавекі, яны ўсе загінулі.

«Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў Сілах абароны спачатку пісала, што расійскі самалёт Іл-76 быў збіты УСУ. Украінцы сцвярджалі, што самалёт перавозіў ракеты да комплексаў С-300, якімі абстрэльваюць Харкаўскую вобласць, потым допіс быў адрэдагаваны.

Расіяне даводзяць, што папярэджвалі Украіну пра тое, што будуць перавозіць палонных.

Nashaniva.com