У маці Марыны Касінеравай 10 гадзін праводзілі ператрус

Як паведамляе тэлеграм-канал DissidentBY, ператрус з 8:00 да 18:00 ладзілі супрацоўнікі мясцовага КДБ. Яны аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю. З якой крымінальнай справай звязаны ператрус — невядома.

23.01.2024 / 19:50

Марына Касінерава — прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы DissidentBY.

Па інфармацыі на 19:45, праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 73 чалавек, у якіх сёння ладзілі ператрус ці затрымалі. У некаторых выпадках людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі.

Чытайце таксама:

Падчас хапуна сваякоў палітвязняў затрымалі Марыну Адамовіч

Што стаіць за сённяшнім хапуном і масавымі вобшукамі

Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам INeedHelpBY

У рамках масавага хапуну сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных затрымалі як мінімум 37 чалавек

Nashaniva.com