Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам INeedHelpBY
Пра тое, што прынамсі некаторыя затрыманні 23 студзеня звязаныя з праектам INeedHelpBY, гаварылі самі супрацоўнікі КДБ некаторым затрыманым падчас ператрусаў, даведалася «Вясна».
23.01.2024 / 17:28
Выданне «Люстэрка» паведамляла таксама, што адна з сем'яў, да якой сёння прыйшлі сілавікі, шмат месяцаў таму атрымлівала прадукты пры дапамозе гэтай арганізацыі.
Сёння ініцыятыва INeedHelpBY з'явілася ў Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» — туды яе дадалі на падставе рашэння КДБ ад 16 студзеня.
INeedHelpBY дапамагала прадуктамі тым, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій і знаходзіўся ў цяжкай фінансавай сітуацыі.
Чытайце таксама:
У Віцебску затрымалі 76-гадовага Барыса Хамайду
У рамках масавага хапуну сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных затрымалі як мінімум 24 чалавек
Супрацоўнікі КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных