На беларуска-польскай мяжы затрымалі лекі ад дыябету на 570 тысяч рублёў

Усяго было знойдзена 378 упаковак лекаў для дыябетыкаў Ozempic, якія знаходзіліся ў багажніку легкавога аўтамабіля.

23.01.2024 / 11:58

Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камітэта, прэпарат спрабаваў правезці ў Расію беларус пад выглядам тавараў для асабістага карыстання.

Арганізатарам схемы быў 56-гадовы грамадзянін Расіі, які «раздаваў» лекі ў Польшчы розным фізічным асобам. Кантрабанду перавозілі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання.

У пошуку такіх фізічных асоб быў задзейнічаны 54-гадовы берасцеец. Ён жа забіраў і захоўваў Ozempic па месцы свайго жыхарства.

Распачатая крымінальная справа.

Nashaniva.com