Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі бронекаўпак часоў вайны

Падчас будаўніцтва трасы-дублёра ў раёне вуліцы Ямніцкай у Магілёве дарожныя работнікі выявілі нямецкі бетонны бункер — доўгатэрміновы агнявы пункт. 

22.01.2024 / 23:58

Калаж: Магілёў.Media

Бронекаўпак быў усталяваны ў гэтым месцы прыблізна ў 1943 годзе, калі нямецкая акупацыйная адміністрацыя ператварала Магілёў у горад-цытадэль. Падобныя бронекаўпакі дагэтуль захоўваюцца ў гарадскім ландшафце на ўскрайках абласнога цэнтра.

Выяўлены сёння ДАП (доўгатэрміновы агнявы пункт) з’яўляўся кулямётным гняздом, лічаць спецыялісты. У пасляваенныя часы бетонны бронекаўпак быў засыпаны зямлёй, верагодна, мясцовымі жыхарамі.

Цяпер знаходку плануецца перадаць на баланс Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа ў Буйнічах, дзе ствараецца рэканструкцыя нямецкай лініі абароны часоў вайны.

Чытайце таксама:

У Нью-Ёрку пад штаб-кватэрай мясцовых хасідаў знайшлі патаемны тунэль

У Кобрынскім раёне знайшлі два дзясяткі людскіх парэштак у падвале царквы

Сонечны гадзіннік адшукаўся ў Іўеўскім раёне

Nashaniva.com