Міністр ЖКГ расказаў, як хутка павінны расчышчаць беларускія гарады і вёскі ад снегу
Генадзь Трубіла кажа, што ўвага найперш звяртаецца на падыходы, праезды грамадскага транспарту, на расчыстку прыпынкаў, на пад'езды да ўстаноў аховы здароўя, адукацыі.
22.01.2024 / 13:44
Фота: Звязда
Міністр Генадзь Трубіла ў інтэрв'ю на АНТ расказаў, на працягу якога часу ад снегу павінны расчышчаць вуліцы ў нашай краіне.
«Завяршэнне работ па расчыстцы — ад 8 гадзін — гэта цэнтральныя вуліцы, да 22 гадзін — у малых населеных пунктах і сельскіх вуліцах. І яшчэ вельмі добрая дапамога — гэта, вядома, зварот грамадзян праз службу 115: мы бачым зварот у тым ці на населеным пункце, каб прыняць пэўныя меры і акцэнтаваць увагу больш за ўсё на гэтым», — паведаміў Трубіла.
Ён таксама расказаў, што ў першую чаргу, увага звяртаецца на падыходы, праезды грамадскага транспарту, на расчыстку прыпыначных пунктаў, на пад'езды да ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, на расчыстку кантэйнерных пляцовак, каб вывезці цвёрдыя камунальныя адкіды
«Дапамогу ў малых населеных пунктах аказваюць і сельскія выканкамы ў асобе сельгаспрадпрыемстваў, і цяпер тэхніка сельгаспрадпрыемства не зусім задзейнічана, таму кожны населены пункт на працягу сутак расчышчаецца», — запэўніў кіраўнік міністэрства ЖКГ.