За відэа з вайсковай тэхнікай інжынеру з Брэста далі два з паловай гады калоніі
Аляксандра Бойку абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з вайсковай тэхнікай.
22.01.2024 / 12:54
Мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года, пасля чаго на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з ім, дзе паведамлялася, што Аляксандра затрымалі за адпраўку ў чат відэа з вайсковай тэхнікай, піша «Вясна».
«На той момант быў спалоханы, таму выклаў відэа на эмоцыях. У гэтым чаце быў наратыў, што вось-вось пачнуцца ваенныя дзеянні паміж Беларуссю і Украінай», — кажа інжынер.
У роліку паказалі скрыншоты з чата. У тлумачэнні да відэа з вайсковай тэхнікай гаворыцца, што яна рухаецца па трасе М1 у бок Брэста. Калі гэта было знята, невядома.
Прысуд 18 студзеня вынес Дзмітрый Карасінскі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў Генадзь Буры. У Аляксандра трое дзяцей.
Падтрымайце вязня лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
Чытайце таксама:
У Ваўкавыску будуць зноў судзіць палітвязня за «непадпарадкаванне»
Паставіў «клас» у «Аднакласніках»: жыхара Баранавіч асудзілі за паклёп на Лукашэнку