У Данецку ў выніку абстрэлу рынку загінулі 18 чалавек

Раніцай у нядзелю ўлады самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі» паведамілі аб абстрэле рынку «Меркурый» у Кіраўскім раёне Данецка.

21.01.2024 / 13:49

У Данецку ўжо 18 загінулых і 13 параненых пасля ракетнага ўдару, паведаміў мэр анэксаванага горада Аляксей Кулемзін. 

Відавочцы распавядаюць, што было не менш за тры залпы. На відэа, апублікаваным z-блогерамі, відаць, што ад выбухаў вылецелі шыбы ў будынку з крамай канцтавараў і аптэкі, якія знаходзяцца побач з рынкам.

Таксама на відэа паказана некалькі разбітых аўтамабіляў, побач з якімі на зямлі ляжаць трупы. 

Nashaniva.com