Расійская чыгунка пасля гібелі ката Твікса зменіць правілы перавозкі хатніх жывёлаў

«Шчыра шкадуем аб тым, што кот Твікс загінуў, і выбачаемся перад яго ўладальнікамі», — гаворыцца ў звароце РЧ у тэлеграме.

20.01.2024 / 15:55

У кампаніі было праведзена службовае расследаванне, якое дазволіла дэталёва разабрацца ў сітуацыі. Асобныя недахопы нарматыўных дакументаў, адсутнасць узаемнай адказнасці персаналу і пасажыра, збег акалічнасцей прывялі да трагічнага здарэння, гаворыцца ў звароце ведамства.

«Каб выключыць магчымасць паўтарэння такіх выпадкаў у будучым, ужо цяпер уносяцца змяненні ў дакументы, якія датычацца перавозкі хатніх жывёл у цягніках далёкага следавання. Праваднікам будзе забаронена высаджваць жывёл з цягніка: у такіх сітуацыях будзе прадугледжана перадача знойдзенай жывёлы работнікам на прыпыначных пунктах з наступным выклікам прадстаўнікоў зоаабарончых арганізацый», паведаміла РЧ. 

***

Фота: Вольгі Кудрашовай, vk.com

Твікс некалькі дзён таму вяртаўся з гаспадаром у Санкт-Пецярбург пасля перанесенай аперацыі на Урале. У нейкі момант кот выбраўся з пераноскі, але гаспадар гэтага не заўважыў

Пасажыры ўбачылі ката, які гуляў па вагоне, і звярнуліся да правадніцы. Жанчына правяла хуткую пераклічку, але гаспадара не знайшла.

 Вырашыўшы, што жывёла бяздомная, яна выпусціла Твікса ў Кіраве на вуліцу ў трыццаціградусны мароз. Цягнік рушыў далей. У гэты момант гаспадар нарэшце ўбачыў пустую пераноску і забіў трывогу.

Шукалі Твікса доўга — гаспадар паабяцаў выплаціць шчодрую ўзнагароду. Сёння раніцай труп жывёлы знайшлі ля чыгуначнага пераезда. 

Чытайце таксама:

У расійскім Кіраве бессардэчная правадніца выкінула ката з цягніка на 30-градусны мароз. Жывёла загінула

Nashaniva.com