«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»
Пасажыры маглі купляць акцыйныя квіткі па тарыфе «Прома» за 24 еўра без тарыфаў і збораў.
20.01.2024 / 15:38
Фота: Belavia.by
Авіякампанія ў сваім тэлеграме паведаміла, што былі рэалізаваныя 17,7 тысяч квіткоў.
А топ-5 самых папулярных напрамкаў па колькасці набытых білетаў выглядае так:
1. Масква
2. Стамбул
3. Дубай
4. Санкт-Пецярбург
5. Баку
У працэнтных суадносінах па выкупляльнасці білетаў лідар акцыі — Баку. Па гэтым напрамку было набыта 100 працэнтаў акцыйных білетаў.
Нагадаем, што пасля бана на палёты «Белавіі» ў Еўропу яна не лётае ў заходнім кірунку.
Чытайце таксама:
«Белавія» працягнула акцыю яшчэ на адзін дзень, бо сайт кепска працаваў
«Белавія» ладзіць распродаж квіткоў. Усё па 24 еўра плюс зборы ў адзін бок
Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»