ВІДЭА: што за песню спявалі башкіры на плошчы сёння?

Сёння інтэрнэт абляцелі кадры, як башкіры каля помніка Салавату Юлай-улы ў 20-градусны мароз спяваюць песню. 

19.01.2024 / 15:04

Сёння ва Уфе, сталіцы Башкартастана, людзі выйшлі да помніка нацыянальнаму герою Салавату Юлай-улы, каб пратэставаць супраць зняволення башкірскага нацыянальнага актывіста Фаіля Алсынава. Да помніка людзей не пусцілі, тады яны сталі вадзіць карагоды і спяваць. На відэа зверху — башкірская песня «Уралым». Па-башкірску гэта азначае «Мой Урал».

Гэта старая народная песня. На той самы матыў існавала шмат тэкстаў. Самы вядомы напісаў у XVIII стагоддзі башкірскі паўстанец Салават Юлай-улы. Ягоная песня — аб прыгажосці роднай зямлі, Урала. Але самога Салавата арыштавалі 20-гадовым, і ён правёў астатнія 25 гадоў на расейскай катарзе ў Эстоніі, і там памёр.

А песню паслухайце ў захапляльным сучасным выкананні:

Nashaniva.com