Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь
Ён пакінуў краіну ў 2020-м, вярнуўся і быў затрыманы.
19.01.2024 / 10:16
Ігар шмат год працаваў інжынерам-механікам на «Авіяцыйным рамонтным заводзе» ў Баранавічах.
Але пасля падзей жніўня 2020 года, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракта, а пасля ён і зусім вымушаны быў эміграваць, баючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастка і змясцілі ў ІЧУ ў Баранавічах. А ў маі 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна Ігара асудзілі да двух гадоў калоніі.
Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Ігар адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў 18 снежня.
Праз месяц ён з'ехаў з Беларусі, піша «Вясна».
Чытайце таксама:
Палітвязень Аляксандр Лучыновіч выйшаў на волю
Выйшаў на волю Дзяніс Хазей. На момант арышту ён быў непаўналетнім