Пракуратура патрабуе для Гіркіна-Стралкова амаль максімальны тэрмін па артыкуле
Экс-міністр абароны «ДНР» знаходзіцца за кратамі з лета.
18.01.2024 / 15:43
Ігар Стралкоў-Гіркін. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP
Дзяржабвінавачанне запытала 4 гады і 11 месяцаў калоніі для былога «міністра абароны» самаабвешчанай ДНР Ігара Стралкова (Гіркіна) па справе аб закліках да экстрэмізму, паведаміў «Інтэрфакс».
Ігар Гіркін-Стралкоў быў затрыманы ў Маскве 21 ліпеня. Яго падазраюць у публічных закліках да экстрэмізму праз тэлеграм-канал. Крымінальнай справе прысвоілі грыф «цалкам сакрэтна».
Пры гэтым раней паведамлялася, што супраць Стралкова распачатая справа паводле ч.2 арт. 280 КК РФ (публічныя заклікі да экстрэмізму з выкарыстаннем інтэрнэту). Па гэтым артыкуле яму пагражае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.
З СІЗА Гіркін-Стралкоў заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта, але ягоную ініцыятыўную групу не зарэгістравалі, бо не знайшлі юрыста.