Паглядзіце, які торт падарылі медзведзянятам у Гродзенскім заапарку
Дакладнай даты нараджэння медзведзянят Машы і Лёшы ў заапарку не ведаюць, але па падліках спецыялістаў, яны з'явіліся на свет летась у сярэдзіне студзеня.
18.01.2024 / 12:57
Таму было вырашана адсвяткаваць дзень нараджэння гадаванцаў.
Супрацоўнікі заапарка сваімі рукамі зрабілі медзведзянятам салодкі падарунак: яны слаямі выклалі белы хлеб, тварог і печыва, а ў якасці начынкі дадалі мёд і згушчонку. Зверху торт упрыгожылі цукатамі, разынкамі, зефірам, мандарынамі, пернікамі і глазураванымі сыркамі.
«Ці не нашкодзіць ім столькі салодкага?», — пацікавіліся ў каментарах. Але супрацоўнікі заапарку супакойваюць: «Раз на год — можна».