«Белавія» ладзіць распродаж квіткоў. Усё па 24 еўра плюс зборы ў адзін бок
Прапанова дзейнічае толькі сёння.
17.01.2024 / 10:21
Перыяд падарожжа: з 17 студзеня па 24 сакавіка. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па маршруце туды-назад — 1 месяц, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Тарыф OW (у адзін бок): 24€ (плюс таксы і зборы).
Тарыф RT (туды-назад): 48€ (плюс таксы і зборы).
Камбінацыя тарыфнага брэнда «прома» з іншымі даступнымі брэндамі дазволена. Пры гэтым у выпадку камбінацыі тарыфных брэндаў да ўсяго авіяквіткамі прымяняюцца правілы абмену/вяртання тарыфнага брэнда «прома».