У Магілёве тэсціруюць у грамадскім транспарце новаўвядзенне, якога няма нават у Мінску

На маршруце №12 праезд можна аплаціць банкаўскай картай. 

17.01.2024 / 10:03

Фота: Магілёў анлайн

Аплата праезду праз дадатак «Аплаці» і праз Беларусбанк ужо прыжылося ў беларускіх пасажыраў грамадскага транспарту. А вось тэрміналы для аплаты — пілотны праект, які тэстуюць у Магілёве, піша «Магілёў анлайн».

Зараз тэрміналамі аснашчаны 4 аўтобусы: 3 з іх працуюць на маршруце №12, адзін знаходзіцца ў рэзерве.

Аплаціць праезд — элементарна. У праграму прылады аўтаматычна ўбітая сума праезду, пасажыру трэба проста прыкласці сваю карту да тэрмінала.

Кантроль за аплатай праезду таксама прадугледжаны — пры ўваходзе кантралёраў тэрміналы заблакуюць і пры дапамозе спецыяльнага апарата правераць, ці ажыццяўлялася аплата дадзенай картай.

Nashaniva.com