Выйшла ўнікальная кніга, якую можна чытаць адначасова і злева направа, і справа налева
Гэта кніга Фелікса Баторына «Дзве мовы адной душы», што выйшла ў выдавецтве Hochroth Minsk.
16.01.2024 / 12:12
Асаблівасць яе ў тым, што гэта дзве кнігі пад адной вокладкай.
Адна чытаецца злева направа, іншая — справа налева. На беларускай і на ідышы, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Па словах каардынатара праекта Дзмітрыя Строцава, кнігу Фелікса Баторына рыхтавалі больш за паўгады. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы.
Фелікс Баторын (Хаймовіч) нарадзіўся ў 1948 годзе. Ён сын былога вязня Мінскага гета і партызана Барыса Хаймовіча.