Роўна адзін факт, які чарговы раз тлумачыць, што выбары-2024 — бяздарны спектакль

На сайце Мінскага аблвыканкама апублікаваны пералік асобаў, вылучаных кандыдатамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Што ў гэтым спісе кідаецца ў вочы?

16.01.2024 / 11:34

Лідзія Ярмошына ўжо не ўзначальвае Цэнтрвыбаркам, але створаная за яе часамі сістэма зрэжысаваных выбараў жыве і квітнее

Агулам створана 51 акруга. І па іх вылучана 102 кандыдаты. У абсалютна кожнай акрузе роўна па два чалавекі, не больш і не менш.

Чаму не адзін? Ну, трэба ж імітаваць альтэрнатыву. Чаму не тры ці чатыры? А дзе набраць ахвотных удзельнічаць у гэтым цырку.

Магчыма, што нават спіс будучых пераможцаў складалі з цяжкасцю, бо праца ў абласным савеце дэпутатаў бясплатная. Людзі застаюцца на ранейшых месцах працы, але атрымліваюць дадатковую сацыяльную нагрузку.

@nashaniva Выбары ў Беларусі — гэта бяздарны спектакль #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Nashaniva.com