Анкахворага Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым

Дзе будзе адбываць пакаранне 66-гадовы палітык, пакуль невядома.

16.01.2024 / 09:00

Рыгор Кастусёў у судзе. Фота: БелТА

«Сёння адбыўся «суд» па змене рэжыму ўтрымання Рыгора Кастусёва. Суддзя накіраваў яго на турэмны рэжым. Паседжанне праходзіла па відэасувязі. Куды і калі пераводзяць пакуль не вядома», — напісаў учора ў сваім фэйсбуку зяць экс-старшыні Партыі БНФ Дзмітрый Антончык.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі на 6 месяцаў у памяшканне крытага тыпу.

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Nashaniva.com