Памёр расійскі паэт Леў Рубінштэйн

Пра смерць Льва Рубінштэйна паведаміла яго дачка. Яму было 76 гадоў.

14.01.2024 / 10:50

 Леў Рубінштэйн. Фота: Natalia Senatorova / wikipedia.org

«Мой тата, Леў Рубінштэйн, памёр сёння», — напісала дачка паэта ў ЖЖ.

8 студзеня паэта збіў аўтамабіль у цэнтры Масквы. Мужчыну шпіталізавалі, ён знаходзіўся ў рэанімацыі НДІ імя Скліфасоўскага ў вельмі цяжкім стане.

12 студзеня зʼявіліся заўчасныя паведамленні пра смерць паэта, але іх абверглі. 

Леў Рубінштэйн — адзін з заснавальнікаў і лідараў маскоўскага канцэптуалізму.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку пратэсных акцый у Беларусі. У сакавіку 2022 года падпісаў адкрыты ліст, які асуджае расійскае ўварванне ва Украіну.

Nashaniva.com