У кіраўніцы «Белсата» і яе намеснікаў узніклі праблемы

Дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы і яе намеснікі атрымалі электронны ліст з паведамленнем, што кіраўніцтва «Белсата» пазбаўленае фінансавых паўнамоцтваў. Пра гэта паведаміла Агнешка Рамашэўска-Гузы ў фэйсбуку.

12.01.2024 / 17:52

У адказ на запыты падпісчыкаў у каментарах Рамашэўска-Гузы патлумачыла, што цяпер яна не можа падпісваць дамовы і весці іншую гаспадарчую дзейнасць тэлеканала. Пры гэтым яна не змагла даць канкрэтны адказ, ці азначае гэта, што яе адхілілі ад кіравання.

«Дэ-факта — напэўна так. Калі мне не дадуць паўторнага ліста даверанасці, гэты раз ад ліквідатара. Але я не ўпэўненая, ці атрымаю яго», — адказала яна.

«Белсат» з'яўляецца структурным падраздзяленнем TVP (грамадскае Польскае тэлебачанне), адпаведна яго закранае ініцыяваная новым урадам Польшчы на чале з Дональдам Тускам працэдура ліквідацыі дзяржаўных СМІ. Гэта бюракратычная працэдура мае на мэце забяспечыць далейшае функцыянаванне гэтых кампаній.

Чытайце таксама:

Агнешка Рамашэўская: Алег Трусаў абвінаваціў нас у здрадзе і спытаў, колькі грошай мы ўзялі ад Хадаркоўскага

У Варшаве праходзіць буйная акцыя партыі «Права і справядлівасць» ФОТА

Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці

Nashaniva.com