Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Бабіч

Берасцейца абвінавацілі паводле артыкула 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) — нібыта нагою двойчы ўдарыў амапаўца.

12.01.2024 / 10:15

Згодна з матэрыяламі, гэтымі дзеяннямі мужчына нанёс сілавіку Русілаву «фізічны боль і маральныя пакуты».

У снежні 2020 года яму прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Свой тэрмін Аляксандр адбываў у віцебскай калоніі № 3.

9 студзеня палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша «Берасцейская вясна».

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі. Яму павязалі іранічную стужку выпускніка

Палітзняволеная з Гродна Алена Ягорычава выйшла на волю

Выйшаў на волю гомельскі прадпрымальнік Яўген Галіч

Nashaniva.com