Беларуская ноч у НХЛ. Хет-трык Шаранговіча дапамог «Калгары» перамагчы «Арызону»

У Ягора ўжо 17 шайбаў у гэтым сезоне.

12.01.2024 / 09:11

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Calgary Flames (@nhlflames)

Сёння ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Арызоны» з лікам 6:2. Ягор Шаранговіч закінуў тройчы.

Прычым Ягор забіў у меншасці, большасці і ў роўных складах. І справядліва быў прызнаны першай зоркай матча.

A beauty of a pass from Huby and a beauty of a finish from Sharky! pic.twitter.com/gYh3ErgV2V

— Calgary Flames (@NHLFlames) January 12, 2024

Шаранговіч перайшоў у «Калгары Флэймз» улетку, перад гэтым ён гуляў за «Нью-Джэрсі Дэвілз», дзе ў яго таксама быў адзін хет-трык.

«Калгары» зараз займае 11-ы радок у Заходняй канферэнцыі, у каманды 43 балы ў 42 матчах, але адставанне ад зоны плэй-оф складае ўсяго два балы.

Наступны матч канадскі клуб правядзе з уладальнікам Кубка Стэнлі «Вегасам Голдэн Найтс».

Nashaniva.com