Мужчына дастаў са сметніцы ў абменніку $100 — яго судзілі за крадзеж

36-гадовы мужчына прыехаў у гандлёвы цэнтр, каб абмяняць валюту. У сметніцы ён пабачыў купюру ў 100 даляраў і забраў яе. За гэта яго судзілі па крымінальным артыкуле, піша «Мінск-Навіны».

11.01.2024 / 11:51

Як высветлілася, купюру выпадкова выкінула з чэкам іншая кліентка.

Міліцыя знайшла мужчыну па запісах з камер відэаназірання. Ён працуе кладаўшчыком у прыватнай кампаніі, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Паводле пракуратуры, мужчына прызнаў віну, раскаяўся і папрасіў прабачэння ў жанчыны, якая выкінула грошы.

Суд прызнаў яго вінаватым у таемным выкраданні маёмасці і на падставе часткі 1 артыкулу 205 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў 50 базавых велічынь (2000 рублёў), распавялі ў пракуратуры.

Пакуль прысуд не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Чытайце таксама:

У Мінску будуць судзіць нелюдзя, які скінуў ката з дзявятага паверха

Прысуд дзетазабойцам са Слуцка пакінулі без зменаў. Бацьку расстраляюць

Спецназ жорстка затрымаў хлопцаў, якія ўзарвалі петарду побач з міліцыянтам

Nashaniva.com