У Наваполацку правялі ператрус па месцы прапіскі актывіста, які з'ехаў з краіны два з паловай гады таму
8 студзеня ў Наваполацку быў праведзены ператрус па месцы прапіскі ўдзельніка стачкі прадпрыемства «Нафтан» Аляксея Маліноўскага, паведамляе «Вясна».
10.01.2024 / 16:35
Дома знаходзіўся непаўналетні пляменнік жонкі, які не адчыніў дзверы. Тады супрацоўнікі прыехалі на працу да нявесткі і забралі яе, прывезлі ў кватэру для правядзення ператрусу. Па факце ператрусу нічога «забароненага» знойдзена не было. Супрацоўнікі цікавіліся месцазнаходжаннем сям'і Маліноўскіх.
Маліноўскія актыўна прымалі ўдзел у пратэсным руху, за што ўсёй сям'ёй падпалі пад рэпрэсіі, неаднаразова атрымлівалі штрафы і «суткі». У верасні 2021 года сям'я была вымушана пакінуць Беларусь.
Чытайце таксама:
У Гродне затрымалі работніка адукацыі. Яго збіраліся павысіць, але «праверыў АМАП»
Сілавікі затрымалі жыхара Брэста за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Праграмісту з Гродна за данаты ў 2020-м у падтрымку затрыманых і каментары далі чатыры гады калоніі