Затрыманая Таццяна Севярынец трапіла ў бальніцу з ціскам

Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. За што, дакладна невядома.

10.01.2024 / 09:07

Увечары 9 студзеня Таццяну Севярынец шпіталізавалі, у яе падняўся ціск. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла Ганна Севярынец. «Мама ў бальніцы з ціскам. Ну, прынамсі, ночыла на матрасе, і на тым, сусвеце, дзякуй», — напісала яна.

Праваабаронцы мяркуюць, што судзіць маці Паўла Севярынца будуць за «экстрэмісцкія падпіскі». 

Чытайце таксама:

Адразу 10 чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту будуць судзіць у Ваўкавыску

У Віцебску за «экстрэмізм» арыштавалі грамадзяніна Расіі

«Адседзеў незразумела навошта». Падлетак, якога затрымалі праз 2 гады пасля пратэстаў, расказаў сваю гісторыю

Nashaniva.com