Адразу 10 чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту будуць судзіць у Ваўкавыску

У судзе Ваўкавыскага раёна 11 студзеня распачнецца суд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над 10 мужчынамі, даведалася «Вясна».

09.01.2024 / 19:33

У якасці абвінавачаных выступаюць Вадзім Боўфал, Мікалай Распопаў, Павел Ажахоўскі, Вацлаў Аніська, Валер Хладніцкі, Мікалай Ляпешка, Сяргей Зелянкоў, Максім Дарнейка, Павел Плюшчэўскі, Уладзімір Апановіч. Абставіны і падрабязнасці справы невядомыя, як невядомыя і меры стрымання для гэтых людзей.

Масавую справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка, вядомы палітычнымі прысудамі ў Гродне і Ваўкавыску.

Чытайце таксама:

У Віцебску за «экстрэмізм» арыштавалі грамадзяніна Расіі

«Адседзеў незразумела навошта». Падлетак, якога затрымалі праз 2 гады пасля пратэстаў, расказаў сваю гісторыю

Міколу Статкевіча трымаюць у ПКТ — Байпол

Nashaniva.com