Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з міністрам Сікорскім

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Польшчы. Сёння яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.

08.01.2024 / 15:30

Фота: МЗС Польшчы

«Міністр выказаў поўную падтрымку дэмакратызацыі, развіцця грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх памкненняў беларускага народа», — паведамляецца ў акаўнце МЗС Польшчы ў сацсетцы Х (былы твітар) па выніках сустрэчы з беларускай дэлегацыяй.

Min. @sikorskiradek spotkał się z liderką białoruskiej opozycji @Tsihanouskaya i towarzyszącą jej delegacją.

Minister wyraził pełne poparcie dla dążeń do demokratyzacji, rozwoju społeczeństwa obywatelskiego i aspiracji europejskich narodu białoruskiego.https://t.co/MYBe02qxfw

— Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP (@MSZ_RP) January 8, 2024

Падчас размовы Радаслаў Сікорскі падкрэсліў прыхільнасць Польшчы да падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, высока ацаніў цяперашнюю дэмакратычную дзейнасць беларускіх апазіцыйных сіл у выгнанні і выказаў падтрымку дэмакратычным і еўрапейскім памкненням грамадства.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць Пуціну на мове, якую ён разумее

Кіраўнік МЗС Польшчы свой першы візіт склаў ва Украіну

Радаслаў Сікорскі падзякаваў Ціханоўскай за віншаванне і назваў яе прэзідэнткай

Nashaniva.com