У Гомельскай вобласці зноў затрымлівалі людзей
Праваабаронцам пакуль невядома, што стала з затрыманымі
08.01.2024 / 14:56
З крыніц, блізкіх да міліцыі, стала вядома пра затрыманне чатырох чалавек. У відэа яны распавядаюць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша «Гомельская вясна».
На жаль, праваабаронцам пакуль невядома, што стала з затрыманымі, але, мяркуючы з допісу на адным з прапагандысцкіх рэсурсаў, яны пакараныя адміністрацыйнымі спагнаннямі.
Вядома, што адзін з затрыманых — Ігар Песікаў са Светлагорска.
Чытайце таксама:
Жыхара Кобрына затрымалі за нумарную рамку з «Пагоняй» на машыне