У Чалябінску арыштавалі 16-гадовага жыхара Дагестана па справе аб падпале бамбавіка. Відэа, як палае Су-34, публікавала ГУР Украіны
Следства сцвярджае, што 16-гадовы хлоппец спрабаваў падпаліць бамбавік СУ на вайсковым аэрадроме Шагол у Чалябінску. Самалёт нібыта «паспелі аператыўна патушыць», піша выданне 74.ru.
07.01.2024 / 15:47
У Чалябінску арыштавалі 16-гадовага жыхара Дагестана па справе аб падпале бамбавіка. Фота: 74.RU
Супрацоўнікі ФСБ затрымалі юнака 5 студзеня. ФСБ паведамляла, што затрыманы датычны да спробы здзяйснення дыверсіі ў студзені 2024 года па заданні спецслужбаў Украіны. Следства сцвярджае, што маладога чалавека завербавалі праз сацсеткі.
ФСБ таксама заявіла, што ўстаноўлена яго «дачыненне да здзейсненых у лістападзе і снежні 2023 года падпалаў на абʼектах сувязі і чыгуначнай інфраструктуры» ў Дагестане.
Па інфармацыі выдання 74.ru, малады чалавек родам з Буйнакска, ён жыве з бацькамі.
Відэа з палаючым самалётам ГУР апублікавала ў сацсетках 4 студзеня. ГУР пісала, што самалёт уваходзіў у склад авіяцыйнага палка 21-й змешанай авіядывізіі ВКС УС РФ.
Чытайце таксама:
Украінцы знішчылі яшчэ адзін расійскі бамбавік Су-34
«Украіна палявала на расійскія Су-34 даўно» — Данілаў
Зʼявіліся фоты імаверных наступстваў атакі беспілотнікамі па расійскім аэрадроме Марозаўск