У Беларусі ёсць цырульня, дзе можна пастрыгчыся за рубель
Знаходзіцца яна не ў Мінску, а ў Мікашэвічах, піша Onliner.by.
06.01.2024 / 09:44
Там за рубель вас пастрыгуць нагала, і вам не трэба будзе турбавацца наконт шампуняў. Калі вы дадасце яшчэ 5 рублёў, то станеце ўладальнікам раскошнай мадэльнай стрыжкі.
Нездарма назва салона «Каханая» — здаецца, тут кожны рубель кліента цэняць больш, чым уласныя даходы. Прайс аформлены ў мінімалістычным стылі: фламастэрам на звычайным аркушы паперы.
Мужчынская зала: нагала — рубель, пад насадку эканом — 2, пад проста насадку — 4, мадэльная — 6 рублёў.
Жаночая зала: стрыжка чубчыка — 2 рублі, стрыжка эканом — 4, кончыкі падстрыгуць за 6, а ў мадэль ператвораць за 8.
Мяркуючы па Instagram салона, стрыгуцца тут у асноўным падлеткі.
Чытайце таксама:
У Магілёве знайшлі цырульню, якая цалкам захавалася з 90-х. Яна працуе, і ў ёй тая ж цырульніца
Былому кіраўніку Віцебска знайшлі новую працу — даручылі цырульні і рытуальныя крамы