Мінкульт хоча зняць фільм пра «гераізм сілавікоў у 2020 годзе»

Міністэрства культуры і кінастудыя «Беларусьфільм» абвясцілі конкурс на сцэнарыі для фільмаў, якія плануецца зняць у 2025 годзе з дзяржаўнай падтрымкай. Цікавіць іх «якасная, сучасная кінадраматургія» па 13 тэмах, спісы якіх адкрываюць такія, што ўслаўляюць лукашэнкаўскія сілавыя структуры. 

05.01.2024 / 22:32

Так, у рубрыцы «паўнаметражных фільмаў у ігравой форме» спіс пачынаецца з фільмаў пра «гераізм супрацоўнікаў праваахоўных органаў на працягу падзей жніўня 2020 года ў Беларусі». А ў рубрыцы тэлевізійных серыялаў найперш цэняцца сцэнарыі «пра беларускую міліцыю».

Сярод іншых заяўленых тэм — працаўнікі беларускай вёскі, ваенна-патрыятычныя матывы і героі спорту.

Конкурс пройдзе з 5 студзеня па 2 ліпеня, заяўкі трэба падаваць да 1 сакавіка. Пераможцам абяцаюць грашовую прэмію ў 50 базавых велічынь (2000 рублёў), ганарар і «вядомасць ды прызнанне».

Чытайце таксама:

Прэм’ера камедыі ад «Беларусьфільма»: у галоўнай ролі расеец, а малады рэжысёр прапануе вадзіць школьнікаў

«Ён вельмі сціплы чалавек». Гендырэктар «Беларусьфільма» мяркуе, што прыйшоў час зняць фільм пра Лукашэнку

«Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі». Беларус расказаў, як людзі праглядаюць карціну «На іншым беразе»

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

На паказах прапагандысцкага фільма «На іншым беразе» арганізоўваюць аншлагі, адміністрацыйны рэсурс ужо запушчаны

Nashaniva.com