Аляксандр Апейкін праанансаваў стрым з удзелам Надзеі Астапчук
Кіраўнік Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін на сваёй старонцы ў фэйсбуку праанансаваў правядзенне стрыму з крыху нечаканым складам удзельнікаў.
05.01.2024 / 17:35
Калаж: Трыбуна
«Пракаментую ўсе бягучыя падзеі і адкажу на вашыя пытанні. На стрыме буду не адзін. Далучацца сябры Канстанцін Якаўлеў і Надзея Астапчук. Пагутарым увогуле пра ўсё — пра жыццё, цэны на каўбасу, прагнозы на 2024 год і гэтак далей», — напісаў Апейкін.
Дзіўным гэтае паведамленне выглядае таму, што былая лёгкаатлетка Надзея Астапчук, верагодна, знаходзіцца ў Беларусі. Па апошніх звестках, у дачыненні да яе была заведзена крымінальная справа, і публічнай інфармацыі пра яе спыненне не з'яўлялася. Апейкін жа ў Беларусі ўключаны ў «спіс экстрэмістаў».
Чытайце таксама:
«Аднаўляюся пасля «курорта». Надзея Астапчук расказала, чым цяпер займаецца
Прызёрка Алімпіяды Надзея Астапчук упершыню за паўгода выйшла на сувязь