Супраць двух віцебскіх праваабаронцаў распачалі крымінальную справу — іх абвясцілі ў вышук

Пра тое, што ягоны партрэт з'явіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя з Віцебска.

05.01.2024 / 16:23

Яны распавялі, што ягоны фотаздымак, а таксама фотаздымкі праваабаронцы Ірына Траццяковай і жыхаркі абласнога цэнтра Таццяны Філімонавай суправаджае наступны тэкст: «Першамайскі РАУС г. Віцебска за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае дадзеных асобаў».

Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён здзейсніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула, піша «Віцебская вясна».

Nashaniva.com