На ўездзе ў Мінск у ДТЗ пацярпелі чатыры чалавекі

Здарэнне адбылося сёння каля 13:02.

05.01.2024 / 16:17

23-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па Смілавіцкім тракце ў напрамку вуліцы Сяліцкага, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавы аўтамабіль «Mercedes», які стаяў у першай паласе, піша ДАІ.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы і два пасажыры BMW атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Nashaniva.com