У Казахстане выратавалі 40 беларускіх дальнабойшчыкаў, якія трапілі ў снежны занос
Інцыдэнт адбыўся на аўтадарозе Ушарал — Дастык у Жэтысускай вобласці, якая мяжуе з Кітаем.
05.01.2024 / 10:12
Фота: gov.kz
Караван аўтамабіляў снежная бура заспела яшчэ ў чацвер раніцай. Паведамленне аб здарэнні паступіла ратавальнікам яшчэ 4 студзеня.
«Па прыбыцці на месца здарэння было ўстаноўлена, што ў снежным заносе былі 48 грузавых аўтамашын», — паведаміла прэс-служба рэгіянальнай выратавальнай структуры.
Там адзначылі, што 40 велікагрузаў з'яўляюцца беларускімі, а восем знаходзяцца пад кіраваннем грамадзян Казахстана.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, эвакуявалі кіроўцаў.
У выратавальнай службе заклікалі кіроўцаў не грэбаваць паведамленнямі аб штармавых папярэджаннях і выконваць меры засцярогі на дарозе ў зімовы час.
Чытайце таксама:
Фура стаіць, а чалавека няма: у Расіі знік 25-гадовы дальнабойшчык з Магілёва
Вам холадна? У Швецыі ўчора зафіксавалі -43,6°С
-380 градусаў! У Казахстане жыхароў напужалі папярэджаннем пра маразы нечуванай суровасці