«Падстаў для прызнання «пашпарта новай Беларусі» больш чым дастаткова». Кавалеўскі адказаў літоўскаму еўрадэпутату
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў выданню «Позірк» меркаванне дэпутата Еўрапейскага парламента ад Літвы і пастаяннага дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса, што ў справе з праектам, які прасоўваюць беларускія дэмакратычныя сілы, «адсутнічае шмат розных складнікаў, у тым ліку — суверэнітэт і тэрытарыяльнасць гэтага дакумента».
04.01.2024 / 22:36
Валер Кавалеўскі
Кавалеўскі на гэта адказаў, што дэмсілы «прапануюць рашэнне», якое можа дазволіць «захаваць суб’ектнасць беларускага народа, а гэта акурат і з’яўляецца асновай суверэнітэту».
«Што тычыцца тэрытарыяльнай прыналежнасці, то ёсць пашпарты Мальтыйскага ордэна, які не валодае сваёй тэрыторыяй, ёсць пашпарты, якія выдаюцца міжнароднымі арганізацыямі. Аднак яны прызнаюцца многімі краінамі, у тым ліку і Літвой», — звярнуў увагу палітык.
Чытайце таксама:
У альтэрнатыўным беларускім пашпарце хочуць пакінуць класічны правапіс, а ад Шагала адмовіліся