Прыбіральшчыцу асудзілі за каментар да «хатняй хіміі» і вялікага штрафу
Стала вядома, што 5 снежня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд прыбіральшчыцы Наталлі Баулінай, піша «Вясна».
04.01.2024 / 19:52
Наталлю Бауліну прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Таксама яна мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).
Прысуд агучыла суддзя Марына Клімчук. Жанчына прызнала віну, але адмовілася даваць сведчанні на судзе.
Бауліну судзілі за каментар у тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» ад 1 верасня, у якім яна нібыта абразіла намесніка генпракурора Сяргея Хмарука. Менш чым праз месяц яе затрымалі: вядома, што Наталля ўтрымлівалася пад вартай з 30 верасня 2023 года. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.
Чытайце таксама:
Пад палітычныя рэпрэсіі патрапіў жлобінскі чыноўнік
У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» асудзілі чыгуначніка Максіма Кронду
Былога вайскоўца Паўла Кучынскага асудзілі да 19 гадоў зняволення