Мабільныя аператары паведамілі пра змены для кліентаў у 2024 годзе

Беларускія мабільныя аператары абвясцілі пра новаўвядзенні, якія яны ўводзяць у новым годзе для сваіх кліентаў. Паведамленні пра гэта з'явіліся на сайтах кампаній. Нешта ўжо ўступіла ў сілу, а нейкіх навацый прыйдзецца пачакаць, піша Telegraf.news.

04.01.2024 / 17:52

A1

Аператар А1 паведаміў, што спыняе надаваць антывірусную абарону Dr. Web, а таксама паслугу «Абмежаванне доступу (фільтраванне непажаданай інфармацыі)». Гэта закране як фізічных асоб, так і кампаніі і ІП. Навінка запрацуе з 5 лютага, удакладніў аператар.

«У той жа час кліенты А1 па-ранейшаму могуць забяспечыць неабходную абарону сваіх прылад з дапамогай прэміум-падпісак «Лабараторыі Касперскага». У рамках акцыі паслугі Kaspersky Safe Kids і Kaspersky Plus надаюцца бясплатна на працягу 30 дзён з моманту першага падключэння», — паведаміў А1.

Таксама кампанія абвясціла, што А1 з 9 студзеня адмяняе для кліентаў тарыфнага плана «Мега Прайм» магчымасць падключацца да паслугі «Сямейная падпіска».

МТС

Кампанія МТС абвясціла, што карыстальнікі сэрвісу «МТС Грошы» цяпер могуць замовіць карту «Мир» ад «ЮMoney». Яна дазваляе рабіць плацяжы ў Беларусі і Расіі і атрымліваць кэшбэк за пакупкі. Дадаткова да гэтай карткі можна бясплатна выпусціць віртуальны «пластык» «Мир», удакладніў аператар. Афармленне пластыкавай карты «Мир» ад «ЮMoney» абыйдзецца ў 30 рублёў.

Life:)

Кампанія life:) паведаміла, што з 1 студзеня пры папаўненні рахунку з дапамогай сэрвісу «Аплаці» перастаў налічвацца кэшбэк — 1,5% ад сумы плацяжу.

Чытайце таксама:

Беларусбанк уводзіць новыя правілы па некаторых аперацыях з картамі

Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на айчынныя тавары пад 4%

Расійскія хакеры знаходзіліся ў сістэме аднаго з найбуйнейшых мабільных аператараў Украіны з мая 2023 года

Nashaniva.com