Дзве школьніцы праваліліся пад лёд. Адна ўхапілася за галінку дрэва і так выратавала сябе і сяброўку

Трагедыя ледзь не здарылася ў Лёзне 3 студзеня. Дзве дзяўчынкі 14 і 12 гадоў вырашылі прагуляцца па беразе ўздоўж ракі Мошна. Не задумваючыся аб наступствах, яны сталі ламаць лёд.

04.01.2024 / 14:50

У нейкі момант у адной з кішэні выпаў мабільнік і пакаціўся да сярэдзіны вадаёма. Дзяўчынка кінулася за ім, услед за ёй і сяброўка, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Віцебшчыны».

Дайшоўшы да сярэдзіны ракі, тонкі лёд не вытрымаў — і сяброўкі праваліліся. Іх тут жа панесла ледзяным цячэннем.

Халодная вада і паніка не давалі выбрацца сем хвілін з ракі. Аднак старэйшая з іх цудам ухапілася за галінку дрэва і змагла выцягнуць малодшую, а пасля выбралася на лёд сама. З апошніх сіл дзяўчынкі здолелі дапаўзці да берага і паклікаць на дапамогу.

Цяпер жыццю дзяўчынак нічога не пагражае.

У міліцыі нагадваюць, што ў ледзяной вадзе нават дарослы чалавек можа знаходзіцца ў сярэднім не больш за 20 хвілін, затым гіне ад пераахаладжэння. Акрамя таго, намоклае адзенне цягне ўніз, у глыбіню, і можа паскорыць гібель.

Чытайце таксама:

На Полаччыне ратавальнікі вызвалілі з ледзяной пасткі двух ласёў

У Пінскім раёне патануў мужчына з канём

З'явіўся вусцішны ролік пра небяспеку выхаду рыбакоў на лёд. У кадры — чорная смерць з ледасекам

Nashaniva.com