Беларусбанк пачаў выдаваць крэдыты на айчынныя тавары пад 4%
З 4 студзеня Беларусбанк запускае новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары». Як гаворыцца на сайце банка, зроблена гэта з мэтай стымулявання гандлю таварамі беларускіх вытворцаў.
04.01.2024 / 11:12
Крэдыт будзе выдавацца на 3 гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін стаўку 4% гадавых для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў. Гэта мэбля, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя, кухонныя, пасудамыйныя машыны, ровары, мапеды, матацыклы, тэлевізары, мотаблокі, міні-трактары і інш.
Максімальная сума крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці заяўніка, але не можа перавышаць 300 базавых велічынь (станам на 03.01.2024 — 12 000 руб.).
Крэдыт выдаецца безнаяўным пералічэннем на рахункі прадаўцоў.
Чытайце таксама:
У Беларусі хочуць адбіраць за даўгі адзінае жыллё грамадзян
У Мінску зачыніўся адзіны пункт абмену валют, які не належаў банку
З 1 сакавіка 2024 года Нацбанк будзе прыпыняць падазроныя грашовыя пераводы