Лукашэнка звольніў генерала Лісоўскага
Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў ад пасады намесніка начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-маёра Віктара Лісоўскага.
03.01.2024 / 18:45
Віктар Лісоўскі прабыў на пасадзе намесніка начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ больш за два гады.
Ён быў прызначаны на яе ў ліпені 2021 года, а датуль узначальваў Вайсковую акадэмію Беларусі. Яшчэ раней, у 2010-2016 гадах, ён быў начальнікам Мінскага сувораўскага вучылішча.
Чытайце таксама:
Звольнілі кіраўніка Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці
Лукашэнка зняў яшчэ аднаго намесніка начальніка Генштаба
Ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак нападу Расіі на Беларусь