Выбухі на могілках у Іране, дзе пахаваны генерал Сулеймані. Загінулі 73 чалавекі

Сулеймані быў забіты ракетным ударам ЗША 3 студзеня 2020 года. Падчас выбухаў на могілках сёння праходзіла цырымонія, прысвечаная яго памяці.

03.01.2024 / 16:14

Выбухі адбыліся ў іранскім горадзе Керман, непадалёк ад могілак, дзе пахаваны камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння «Аль-Кудс» Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касэм Сулеймані.

Колькасць ахвяр у выніку выбухаў, згодна са справаздачамі СМІ, увесь час расце. Колькасць загінулых ужо дасягнула 73, пацярпелі 170 чалавек, паведаміла іранскае агенцтва Tasnim.

Касэм Сулеймані быў кіраўніком элітнага падраздзялення «Аль-Кудс», якое ўваходзіць у Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. Яно займалася спецаперацыямі па-за Іранам.

Чытайце таксама:

У Іране пакаралі смерцю 17-гадовага падлетка, асуджанага за забойства ў бойцы

Іран адмяняе візы для беларусаў

Памерла 16-гадовая іранка, якая патрапіла ў кому пасля затрымання за адсутнасць хіджаба

Nashaniva.com