Олаф Шольц можа датэрмінова пайсці ў адстаўку — Bild
Узровень падтрымкі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, якую прадстаўляе Шольц, знізіўся з 20 да 15%, і яе функцыянеры вельмі занепакоеныя такім падзеннем папулярнасці.
03.01.2024 / 15:07
Олаф Шольц і Барыс Пісторыус. Фота: Pavel Golovkin / AP
Кіраўнік урада Германіі Олаф Шольц можа датэрмінова сысці з пасады ў 2024 годзе, піша Bild. Найбольш імаверным кандыдатам на яго месца газета называе міністра абароны Барыса Пісторыуса.
Выданне прыводзіць звесткі апытання INSA ад 31 снежня. Узровень падтрымкі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, якую прадстаўляе Шольц, знізіўся з 20 да 15% і яе функцыянеры вельмі занепакоеныя такім падзеннем папулярнасці.
Акрамя таго, адрыў ад галоўных канкурэнтаў — апазіцыйнага кансерватыўнага блока ХДС/ХСС — амаль патроіўся і склаў 17 працэнтаў.
Узровень падтрымкі Шольца як кіраўніка кабінета таксама ўпаў: толькі кожны пяты немец ухвальна адазваўся аб выніках яго дзейнасці.
Выданне спасылаецца таксама на снежаньскі артыкул італьянскай La Repubblica, які, не называючы крыніц, паведамляла пра «дрэнныя чуткі» з бундэстага.
Чытайце таксама:
Шольц прапанаваў Орбану выйсці на каву, пакуль абмяркоўваецца шлях Украіны ў ЕС
Шольц апублікаваў сваё фота з павязкай на воку і драпінамі на твары
Прэм'ер Саксоніі прапанаваў Украіне часова адмовіцца ад акупаваных тэрыторый