Спецназ жорстка затрымаў хлопцаў, якія ўзарвалі петарду побач з міліцыянтам

Напрыканцы аднаго з затрыманых змушаюць сказаць «працуйце, браты».

03.01.2024 / 12:43

Момант затрымання. Скрыншот з канала Азаронка

На відэа (яго выклаў прапагандыст Рыгор Азаронак) супрацоўнікі САХР натоўпам накідваюцца на кампанію з трох хлопцаў. Пасля гэтага паказаная гутарка з адным з затрыманых — ён напужана распавядае на камеру, што «кінуў петарду побач з міліцыянтам і з'ехаў», а навошта гэта зрабіў, не разумее сам.

Напрыканцы яго змушаюць сказаць «працуйце, браты» — фразу, якую сказаў перад тым, як яго расстралялі баявікі, расійскі паліцэйскі Магамед Нурбагандаў. Лукашэнкаўцы ж выкарыстоўваюць гэтую фразу, калі чыняць рэпрэсіі.

Вядомае імя толькі аднаго затрыманага, якога і дапытвалі — гэта 21-гадовы Данііл Драздовіч.

Данііл Драздовіч. Фота: Укантакце (архіўная копія)

Які быў кантэкст сітуацыі і ў чым вінавацяць затрыманых, Азаронак не тлумачыць. Называе толькі ўчынак «перфомансам».

Чытайце таксама:

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» асудзілі чыгуначніка

У Лідзе малады чалавек пашкодзіў аўтамабіль і сам выклікаў міліцыю

Nashaniva.com