Нарвегія дазволіла сваім кампаніям напрамую прадаваць узбраенне Украіне

Урад Нарвегіі дазволіў нарвежскім кампаніям непасрэдны продаж вайсковага абсталявання і зброі ўкраінскім уладам. Рашэнне ўступае ў сілу сёння, гаворыцца ў прэс-рэлізе нарвежскага ўрада.

01.01.2024 / 23:27

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Arkadij Schell / vecteezy.com

«У надзвычайнай сітуацыі бяспекі, якая склалася ў выніку захопніцкай вайны РФ, надзвычай важна, каб мы працягвалі падтрымліваць Украіну. Падтрымка Украіны важная для нарвежскай і еўрапейскай бяспекі.

Мы павінны планаваць, што незаконная агрэсіўная вайна можа працягнуцца. Таму ўрад вырашыў дазволіць прамыя продажы абароннай прадукцыі нарвежскіх кампаній ва Украіну», — заявіў міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ.

Для продажу зброі ва Украіну нарвежскім кампаніям трэба будзе звярнуцца за экспартнай ліцэнзіяй у МЗС краіны. Ліцэнзіі будуць выдавацца толькі ў індывідуальным парадку. Прадаваць зброю можна будзе толькі ўкраінскім уладам, пастаўшчыкі павінны будуць прадставіць дакументацыю пра канчатковага карыстальніка.

Чытайце таксама:

У навагоднюю ноч Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю дронаў-камікадзэ

Залужны павіншаваў з 2024 годам ролікам з вайскоўцамі, пад якім падпісаліся б 97% працэнтаў беларусаў

Чаму Украіна не атакавала Беларусь у адказ на запускі ракет і навошта «аддае належнае» Лукашэнку

Nashaniva.com