Кім Чэн Ын заявіў пра гатоўнасць знішчыць Вашынгтон і Сеул у выпадку канфрантацыі
Лідар КНДР адзначыў, што пры гэтым неабходна пусціць у ход «увесь арсенал звышмагутных сродкаў».
01.01.2024 / 03:14
Фота: Agencia Central de Noticias de Corea/Korea News Service via AP
Лідар КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што яго краіна «без найменшага вагання нанясе зруйнавальны ўдар і знішчыць сталіцы ворага», выкарыстоўваючы ўвесь існуючы арсенал, у тым выпадку, калі ЗША і Паўднёвая Карэя выберуць шлях ваеннай канфрантацыі супраць КНДР.
Адпаведную заяву ён зрабіў на навагодняй сустрэчы з камандзірамі Карэйскай народнай арміі, піша ТАСС.
«Таварыш Кім Чэн Ын сказаў, што з нястомным прасоўваннем наперад нашай рэвалюцыі яшчэ больш узмоцняцца перадсмяротныя інтрыгі ЗША і элементаў «Рэспублікі Карэя», якія спрабуюць перагарадзіць яго, падкрэсліўшы, што наша армія павінна бязлітасна сарваць правакацыі ворагаў.
А калі праціўнікі будуць выбіраць антырэспубліканскую вайсковую канфрантацыю, то варта без найменшага вагання нанесці сакрушальны ўдар і цалкам знішчыць сталіцы ворага і зграю вайсковых гангстараў, пускаючы ў ход увесь арсенал звышмагутных сродкаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
Кім Чэн Ын загадаў вайскоўцам паскорыць падрыхтоўку да вайны
Кім Чэн Ын будуе курорт «тыпу Ібіцы». За валюту — любы капрыз
У Паўночнай Карэі ўпершыню за 67 гадоў людзі на выбарах прагаласавалі супраць