Украіна ў навагоднюю ноч нанесла ўдар па акупаваным Данецку ВІДЭА
Расійскія ваенкары паведамляюць пра гібель аднаго з прапагандыстаў і раненне іншага.
01.01.2024 / 01:51
У адказ на ўчорашнюю ракетную атаку па Харкаве УСУ ў першыя хвіліны Новага года нанеслі ўдар па акупаваным Данецку.
Мясцовыя каналы паведамляюць, што ўдар быў нанесены паўтара дзясяткамі ракет сістэм залпавага агню. Сярод іншага, ракета прыляцела ў гатэль «Данбас палас».
Расійскія ваенкары паведамляюць пра гібель аднаго з прапагандыстаў і раненне іншага. Яго імя пакуль не называецца.
Відавочцы кажуць, што ў гатэль папала шэсць ракет. Гэта здарылася роўна пасля тэлезвароту Уладзіміра Пуціна.
Чытайце таксама:
Чаму Украіна не атакавала Беларусь у адказ на запускі ракет і навошта «аддае належнае» Лукашэнку
Колькасць загінулых у выніку ўдару па Белгарадзе вырасла да 22
«Будзем дзейнічаць так і далей». Мінабароны РФ пракаментавала ўдар па Белгарадзе