Праваслаўны святар, на якога даносіла Бондарава, з'ехаў з Беларусі і перайшоў у Польскую царкву

Пра гэта святар Андрэй Ноздрын расказаў у сацыяльных сетках.

31.12.2023 / 11:36

Фота з інстаграма Андрэя Ноздрына

У жніўні 2020 года Ноздрын заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну асудзіў вайну. Пасля даноса Бондаравай яго ў маі 2022-га вызвалілі ад пасады настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы ў Гродне і перавялі ў вёску Коматава Гродзенскага раёна.

У кастрычніку 2023 года Ноздрына аштравалі на 555 рублёў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

25 снежня была яго апошняя літургія ў вёсцы Коматава. Цяпер святар у Польшчы.

Ён знаходзіцца ў манастыры святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках. Праз тыдзень даведаецца месца свайго пастаяннага служэння ў Польскай праваслаўнай царкве.

Гродзенскі епіскап Антоній не пярэчыў прашэнню святара аб пераводзе, Сінод РПЦ даў адпускную грамату.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Церковь Комотово (@komotovo__orthodox)

Nashaniva.com