«Я беларус, мы заўсёды размаўлялі па-руску». Арцём Мілеўскі паразважаў пра ўкраінскую мову і злавіў хейт

Былы футбаліст зборнай Украіны, які нарадзіўся ў Мінску, пасля рэабілітацыі ў бальніцы паступова вяртаецца ў публічную прастору. Перад Новым годам ён вырашыў правесці дабрачынны стрым, частку данатаў з якога паабяцаў перавесці на пратэзаванне вайскоўцаў.

30.12.2023 / 23:26

Скрыншот стрыму

Падчас трансляцыі Мілеўскаму прыляталі розныя пытанні. Напрыклад, чаму ён не размаўляе па-ўкраінску.

«У нас не было ўкраінскай школы, мы заўсёды трэніраваліся, не было часу вучыць мову. Тым больш усе размаўлялі па-руску», — цытуе былога спартоўца ўкраінская «Трыбуна».

Пасля ён паспрабаваў развіць сваю думку, згадаўшы і сваё паходжанне.

«Не лічу, што гэта так важна цяпер — размаўляць на ўкраінскай мове. Трэба мець сваю нейкую пазіцыю. І шматлікія вайскоўцы, якія ваююць, — яны многія гавораць па-руску. Ніякай праблемы ў гэтым я ня бачу. І ўвогуле я — беларус, мы размаўлялі заўсёды на рускай. Таму не лічу, што гэта асабліва важна», — заявіў Мілеўскі.

Большасць каментароў пад артыкулам — гэта крытыка і абразы. Як Мілеўскага, так і беларусаў, якія не хочуць гаварыць на сваёй мове.

Таксама яго спыталі пра стан і цяперашнія адносіны да алкаголю. Футбаліст адказаў, што цяпер у яго бару няма, толькі чай і вадзічка.

Чытайце таксама:

«Яму паступалі прапановы з «Ліверпуля», Партугаліі». Як Мілеўскі змарнаваў сваю кар'еру

Украінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі, стан якога хваляваў заўзятараў, апублікаваў свае новыя фоты

«Набраў 10-12 кг, апух, заплыў». Былы футбаліст Арцём Мілеўскі пасля пачатку вайны ўпаў у дэпрэсію

Nashaniva.com